Пошук

04.07.2022 17:25   Фота: з архіву парафіі Божага Цела ў Мінску / Catholic.by

3 ліпеня арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў парафіі Божага Цела ў Мінску з нагоды 10-й гадавіны пасвячэння капліцы Маці Божай Шкаплернай.

У маладой парафіяльнай супольнасці, размешчанай у беларускай сталіцы ў раёне вуліцы Ангарская, нясуць служэнне айцы кармэліты босыя. Напачатку тут была ўзведзена і пасвячана капліца Маці Божай Шкаплернай, каб вернікі мелі, дзе маліцца, пакуль вядзецца будаўніцтва парафіяльнага касцёла.

Пасвячэнне капліцы здзейсніў дзесяць гадоў таму тагачасны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У гаміліі, прамоўленай ім на Імшы падзякі з нагоды дзесяцігоддзя пасвячэння капліцы, заслужаны іерарх узгадаў, якая радасць панавала сярод вернікаў парафіі, калі яны, нарэшце, змаглі маліцца ва ўласнай невялічкай святыні.

«Капліца і касцёл —гэта месца сустрэчы чалавека з Богам. Яно адбываецца ў Божым слове, сакрамэнтах, дабрачыннай і іншай дзейнасці Касцёла.

Хто можа сказаць, колькі ласкаў атрымалі людзі за мінулае дзесяцігоддзе ў гэтай маленькай каплічцы! Колькі людзей знайшло абарону ад зла дзякуючы заступніцтву Божай Маць Шкаплернай! Гэта ведае толькі Бог і кожны, хто сустрэў Яго тут. Няхай Богу будзе падзяка за гэты дар!» — сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Ён дадаў, што ўвесь гэты час у маладой сталічнай парафіі айцамі кармэлітамі вядзецца не толькі актыўная душпастырская дзейнасцю, але таксама будаўніцтва новага касцёла. Выказаўшы ўдзячнасць душпастырам і вернікам, іерарх пажадаў ім як мага хутчэй сабрацца разам на малітву ў сваім парафіяльным касцёле.

Пасля Імшы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў фігуру Маці Божай Каралевы супакою.

Абноўлена 04.07.2022 17:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця