Пошук

31.03.2018 22:05   President.gov.by / Catholic.by

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Вялікаднем хрысціян краіны, якія святкуюць яго 1 красавіка гэтага года.

Хрысціянам Беларусі,
якія святкуюць Вялікдзень
1 красавіка 2018 года

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Вялікаднем!

У гэтыя цудоўныя дні мы звяртаемся да каштоўнасцей, якія ляжаць у аснове хрысціянства, праслаўляем высакародныя ідэалы гуманізму, імкненне да міру і справядлівасці.

Бязмежная міласэрнасць і глыбокая вера пабуджаюць людзей да спагады, а трапяткое стаўленне да шматвяковых духоўных традыцый дорыць надзею на перамогу дабра ў кожным кутку нашай планеты.

Вялікдзень нагадвае нам аб высокім прызначэнні чалавека служыць бліжнім і дапамагаць пакутным, аб важнасці ўзнімацца над мітуснёй і дробнымі разладамі, дасягаць згоды ў дамах і сем'ях.

Няхай светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага прыўнясе ў ваша жыццё цяпло і радасць веснавога адраджэння.

Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка

Абноўлена 31.03.2018 22:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця