Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску журналістам распавёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Ён адзначыў, што знаходзіцца ў цесным кантакце з літоўскім епіскапатам і ўжо прызначыў святара, які будзе адказным за арганізацыю пілігрымкі на сустрэчу з Папам.
Папа Францішак наведае краіны Балтыі 22–25 верасня. 22 верасня ён правядзе сустрэчу з моладдзю на пляцы перад катэдрай у Вільні, а 23 верасня ўзначаліць святую Імшу ў Каўнасе ў месцы, на якім маліўся св. Ян Павел ІІ 25 гадоў таму, калі з афіцыйным візітам наведваў Літву.