Пошук

27.03.2018 14:44   Catholic.by
Удзельнікі дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, 2015 г. Фота Віталія Палінеўскага.

Сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая звычайна праходзіла ў Івянцы, сёлета не адбудзецца. Пра гэта распавёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Такое рашэнне было прынята ў сувязі з правядзеннем ІІІ Усебеларускай сустрэчы маладых католікаў у Гродне 29 красавіка – 1 мая.

Іерарх дадаў, што форум будзе праведзены ўнутранымі сіламі Касцёла, спецыяльных гасцей з-за мяжы не будзе.

«Усё не так проста. Нават калі кагосьці запрашаць, то прыезд госця трэба ўзгадняць з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў», — зазначыў арцыбіскуп.

Таксама стала вядома, што Музычная майстэрня ў Івянцы пройдзе сёлета, як і звычайна.

Абноўлена 30.04.2018 14:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця