Пошук

29.03.2018 14:27   Catholic.by

Сустрэча будзе праходзіць 29 красавіка – 1 мая ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (мікрараён Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41).

Да ўдзелу запрашаюцца моладзь ад 16 гадоў — вучні школ, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь разам са сваімі душпастырамі. Галоўны дэвіз сустрэчы — «Пакліканыя з Марыяй да жыцця ў ласцы Божай!».

Падрабязную інфармацыю наконт удзелу ў сустрэчы можна будзе атрымаць у сваіх пробашчаў і адказных за моладзь душпастыраў.

Праграма III Cустрэчы каталіцкай моладзі Беларусі:

29 красавіка, нядзеля

  • 15.00 – рэгістрацыя і рассяленне ўдзельнікаў
  • 18.00 – прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 19.00 – святая Імша
  • 20.00 – вячэра (пры касцёле)
  • 21.00 – канцэрт (музычны гурт AVE, Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне)
  • 22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Начлег у сем’ях

30 красавіка, панядзелак

  • 9.00 – ранішнія малітвы ў касцёле
  • 9.30 – катэхеза ў катэхезах. Размова і дыскусія ў васьмі групах на тэмы:
    Пакліканыя з Марыяй: 1) да любові; 2) да адвагі; 3) да надзеі; 4) да служэння; 5) да радасці; 6) да даверу; 7) да сведчання; 8) да трываласці; 9) да праўды
  • 11.00 – вынікі катэхез
  • 12.00 – святая Імша
  • 13.30 – абед
  • 15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 15.45 – прэзентацыя моладзі з чатырох рыма-каталіцкіх дыяцэзій Беларусі і моладзі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі на тэму «Па прыкладу Марыі не баяцца давяраць сваё жыццё Богу» (15 хвілін для кожнай дыяцэзіі)
    Размова з біскупамі. Адказы на пытанні.
  • 18.00 – вячэра (пры касцёле)
  • 19.30 – эўхарыстычная адарацыя і сакрамэнт пакаяння
  • 21.00 – канцэрт (музычны гурт CROSSWAY, Баранавічы)
  • 22.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне. Начлег у сем’ях

1 мая, аўторак

  • 9.30 – ранішнія малітвы (Гродна, катэдральны касцёл)
  • 9.45 – святая Імша
  • 11.00 – канцэрт праслаўлення (музычны гурт PILIGRIMS («Пілігрымы»), Смаргонь)
    Заканчэнне

Умовы ўдзелу:

  • узрост ад 16 гадоў (для малодшых за 16 гадоў абавязковы пісьмовы дазвол бацькоў і старэйшы апякун)
  • рэлігійны намер удзелу
  • прызначаны пробашчам адказны за кожную групу (некалькі адказных за вялікую групу)
  • дакладны спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт)
  • з сабой мець сродкі гігіены, рэкамендаваныя лекі, кубак, лыжку і міску, дыванок і спальнік
  • асабісты ўзнос 5 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі)

Паведаміць аб удзеле групы і колькасці ўдзельнікаў патрэбна да 21 красавіка. Найлепш даслаць персанальны спіс групы.

Неабходна паведаміць аб дакладнай колькасці хлопцаў і дзяўчат у кожнай групе. Усе ўдзельнікі будуць размешчаны ў гродзенскіх сем’ях

Без заяўкі наконт групы і колькасці ўдзельнікаў, дасланай да 21 красавіка, нельга будзе запланаваць начлегі і харчаванне.

Заяўку аб удзеле дасылаць на электронную пошту bdm.grodno2018@gmail.com
або на нумар тэлефона праз Viber: +375 29 534 40 97 (айцы рэдэмптарысты)

Прыезд: уласным транспартам, маршрутнымі аўтобусамі і цягніком (да чыг. вакзала Гродна). На аўтобусным і чыгуначным вакзалах валанцёры падкажуць, як лепш даехаць да касцёла.

Усе, хто прыязджае заказнымі аўтобусамі, будуць мець магчымасць прыпаркавацца на паркінгу магазіна «Еўраопт».

Ад’езд: уласным транспартам, маршрутнымі аўтобусамі і цягніком (з чыг. вакзала Гродна).

Па розных пытаннях звяртацца да кс. Антонія Грэмзы:
тэл.: 0152 74 00 73;
маб. тэл.: 8 029 632 43 73 (VELCOM); 8 029 286 31 78 (МТС)
e-mail: gremantos@gmail.com

Абноўлена 30.04.2018 14:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.