Пошук

16.03.2018 15:28   Catholic.by

16 сакавіка прыпадае свята гадавіны пасвячэння архікатэдральнага касцёла ў Мінску. У святыні, якая з’яўляецца маці ўсіх касцёлаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у гэты дзень адзначаецца ўрачыстасць.

Святыня, заснаваная айцамi езуiтамi ў 1700 г., была кансэкравана 16 сакавiка 1710 г. Вiленскiм бiскупам Канстантым Казiмiрам Бжастоўскiм, а ў 1798 яна стала катэдральным касцёлам.

Такім чынам, сёлета спаўняецца 220 гадоў з дня заснавання Мінскай дыяцэзіі і з таго часу, як былы езуіцкі касцёл на Высокім рынку стаў катэдральным.

У ХХ стагоддзі галоўная каталіцкая святыня беларускай сталіцы перажыла самы змрочны перыяд у сваёй гісторыі. У 1948 касцёл быў адабраны ў вернікаў i перададзены пад «Дом фiзкультуры»; у 1951 г. цалкам спустошаны i перабудаваны. Толькі праз 45 гадоў, 9 снежня 1993 г., пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь будынак мiнскай катэдры быў вернуты католiкам.

21 кастрычніка 1997 г. рэкансэкрацыю мiнскай катэдры Імя Найсвяцейшай Марыi Панны здзейсніў тагачасны арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі кардынал Казімір Свёнтэк.

У гэтыя дні, з 15 па 18 сакавіка, у архікатэдральнай парафіі праходзяць велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіць брат Сяргей Мацюшонак OFMCap. Расклад рэкалекцыйных набажэнстваў супадае са звычайным раскладам у архікатэдры.

Абноўлена 16.03.2018 16:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця