![](/3/images/news/2018/02/7582/2018-02-13-pinsk-003.jpg)
13 лютага ў пінскай катэдральнай базыліцы і Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі.
Сустрэча пачалася супольнай адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, духоўнай канферэнцыяй і Эўхарыстыяй, да якой далучылася супольнасць семінарыстаў.
![](/3/images/news/2018/02/7582/2018-02-13-pinsk-002.jpg)
Святую Імшу ў межах пастырскай сустрэчы ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. На пачатку літургіі пастыр дыяцэзіі заахвоціў усіх сабраных да радасці з перажывання супольнасці ў Хрысце. Быць разам, адчуваць сябе часткай Хрыстовага Касцёла, служыць дзеля справы збаўлення – гэта, па словах іерарха, тое, што мы асабліва адчуваем, калі збіраемся разам. Біскуп звярнуў увагу, што такога роду духоўныя і пастырскія сустрэчы вельмі важныя асабліва для тых святароў і кансэкраваных асобаў, якім прыходзіцца несці сваё служэнне ў самоце, у аддаленых парафіях дыяцэзіі, якая распасціраецца з усходу на захад амаль на тысячу кіламетраў.
![](/3/images/previews/news/2018/02/7582/s-2018-02-13-pinsk-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/02/7582/s-2018-02-13-pinsk-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/02/7582/s-2018-02-13-pinsk-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/02/7582/s-2018-02-13-pinsk-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/02/7582/s-2018-02-13-pinsk-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/02/7582/s-2018-02-13-pinsk-006-cb.jpg)
![](/3/images/news/2018/02/7582/2018-02-13-pinsk-001.jpg)
![](/3/images/news/2018/02/7582/2018-02-13-pinsk-002.jpg)
![](/3/images/news/2018/02/7582/2018-02-13-pinsk-003.jpg)
![](/3/images/news/2018/02/7582/2018-02-13-pinsk-004.jpg)
![](/3/images/news/2018/02/7582/2018-02-13-pinsk-005.jpg)
![](/3/images/news/2018/02/7582/2018-02-13-pinsk-006.jpg)
Пасля супольнай Эўхарыстыі адбылася адмысловая сустрэча, падчас якой пастыр дыяцэзіі пазнаёміў сабраных з вынікамі візіту епіскапату Беларусі ў Апостальскую Сталіцу. Біскуп Антоні Дзям’янка перадаў святарам і кансэкраваным асобам благаслаўленне Святога Айца. Таксама сабраныя ўзгаднілі душпастырскую праграму асноўных мерапрыемстваў на бягучы год, які ў Каталіцкім Касцёле асабліва прысвечаны справам моладзі.
Наступная сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі запланавана на Вялікі чацвер, 29 сакавіка.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)