Трэнінг на тэму фінансавай граматнасці «Сплануй сваю будучыню» прайшоў 10 лютага пры парафіі Свв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы. Арганізавала семінар рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» ККББ.
Практычнымі парадамі з удзельнікамі падзяліўся Ігар Мікульчык, старшыня праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукаванасці «Плануй сваю будучыню».
Ігар Мікульчык з’яўляецца таксама членам міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў і Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь па павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва.
Падчас трэнінгу слухачы мелі магчымасць набыць неабходныя веды, разуменне і навыкі ў планаванні сямейнага бюджэту.
Арганізатары спадзяюцца, што гэта дапаможа ім стаць больш упэўненымі, мэтанакіраванымі і адказнымі ў штодзённым жыцці.
Таксама ўдзельнікі вучыліся вызначaць мэты і прыярытэты пры фарміраванні сямейнага бюджэту, вывучалі стратэгіі, якія дазволяць рабіць правільны выбар і рэалізаваць асабістыя фінансавыя планы.