![](/3/images/news/2018/01/7470/2018-01-29-caritas-001.jpg)
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі правяло ў дзіцячым сацыяльным прытулку в. Пелішча Камянецкага раёна дабрачынную акцыю «Падары дзіцяці радасць».
Ужо не першы год дзякуючы неабыякавым да чужой бяды католікам, а таксама з дапамогай ахвяраванняў, сабраных у скарбонках, размешчаных у супермаркетах і крамах «Еўраопт» г. Брэста, для дзяцей прытулку была арганізавана дапамога ў выглядзе канцтавараў, фламастэраў, расфарбовак, развіваючых гульняў і цацак. Іх перадалі дзецям, якія маюць патрэбу ў абароне і падтрымцы. Дзеці з цікавасцю разглядалі падарункі.
У прытулку знаходзяцца дзеці, якія часова змяшчаюцца ў гэты дом да наладжвання складанай жыццёвай сітуацыі ў сем’ях.
Госці пажадалі дзецям і выхаваўцам усяго самага добрага і радаснага, усведамляючы, наколькі важна даць любоў і клопат тым, хто не заўсёды атрымліваў іх у сваёй сям’і.
![](/3/images/previews/news/2018/01/7470/s-2018-01-29-caritas-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7470/s-2018-01-29-caritas-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7470/s-2018-01-29-caritas-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7470/s-2018-01-29-caritas-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7470/s-2018-01-29-caritas-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7470/s-2018-01-29-caritas-001-cb.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7470/2018-01-29-caritas-005.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7470/2018-01-29-caritas-002.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7470/2018-01-29-caritas-003.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7470/2018-01-29-caritas-004.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7470/2018-01-29-caritas-006.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7470/2018-01-29-caritas-001.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)