Брытанскае выданне The Telegraph апублікавала рэйтынгі найбольш і найменш рэлігійных краін і прэзентавала адпаведную карту свету.
Як паведамляе nn.by, даследаванне абапіраецца на апытанні статыстычнага агенцтва Гэлапа (WIN/Gallup International), якія праводзіліся ў 2008, 2009 і 2015 гадах.
Сярод нашых суседзяў адзначыліся Украіна і Польшча, у якіх адпаведна 73 працэнты і 86 працэнтаў людзей назвалі сябе вернікамі. Крыху менш вернікаў аказалася ў Расіі — 70 працэнтаў.
Беларусь заняла 14-ю пазіцыю ў спісе найменш рэлігійных краін свету.
ТОП-10 найбольш рэлігійных краін:
- Эфіопія – 99 працэнтаў
- Малаві – 99 працэнтаў
- Нігер – 99 працэнтаў
- Шры-Ланка – 99 працэнтаў
- Емен – 99 працэнтаў
- Бурундзі – 98 працэнтаў
- Джыбуці – 98 працэнтаў
- Маўрытанія – 98 працэнтаў
- Самалі – 98 працэнтаў
- Афганістан – 97 працэнтаў
ТОП-20 найменш рэлігійных краін:
- Кітай – 7 працэнтаў
- Японія – 13 працэнтаў
- Эстонія – 16 працэнтаў
- Швецыя – 19 працэнтаў
- Нарвегія – 21 працэнт
- Чэхія – 23 працэнты
- Ганконг – 26 працэнтаў
- Нідэрланды – 26 працэнтаў
- Ізраіль – 30 працэнтаў
- Вялікабрытанія – 30 працэнтаў
- Новая Зеландыя – 33 працэнты
- Аўстралія – 34 працэнты
- Азербайджан – 34 працэнты
- Беларусь – 34 працэнты
- Куба – 34 працэнты
- Германія – 34 працэнты
- В’етнам – 34 працэнты
- Іспанія – 37 працэнтаў
- Швейцарыя – 38 працэнтаў
- Албанія – 39 працэнтаў (Аўстрыя, Венгрыя і Люксембург паказалі такі самы вынік)