7 студзеня праваслаўныя вернікі ва ўсім свеце будуць святкаваць Божае Нараджэнне. З гэтай нагоды Белтэлерадыёкампанія падрыхтавала наступныя перадачы.
Тэлеканал «Беларусь 1»
У 21.45 пасля «Панарамы» распачнецца прамая трансляцыя святочнага набажэнства на Божае Нараджэнне з мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора. У прамым эфіры набажэнства будзе трансліраваць таксама міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24».
Раніцай 7 студзеня для вернікаў выйдзе праграма «Слова Мітрапаліта Паўла на Божае Нараджэнне» — у 6.55 на «Беларусь 1» і ў 9.10 на «Беларусь 24».
Тэлеканал «Беларусь 3»
7 студзеня, на Раство, у 7.35 у эфір выйдзе перадача «Размовы пра духоўнае». Працягне святочны эфір у 7.45 праект «Святыні Беларусі», які распавядзе пра Свята-Петрапаўлаўскі кафедральны сабор у Гомелі.