Ва ўрачыстасць Нараджэння Пана ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа моладзь і духавенства сабраліся разам, каб падзяліцца аплаткай, скласці адзін аднаму віншаванні, правесці разам час, спяваючы калядныя песні.
Кожны год такія сустрэчы збіраюць у парафіі шмат удзельнікаў.
Сёлетняя сустрэча прайшла ў вельмі адкрытай і радаснай атмасферы, калі кожны мог падзяліцца аплаткай і пачуць у свой адрас шмат добрых пажаданняў.