Пошук

26.12.2017 16:15   Святлана Мурончык / Фота: Аліна Мурончык / Catholic.by

25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, у касцёле св. Станiслава Косткi ў Ваўкавыску пасля ўрачыстай Імшы дзецi i моладзь парафii прадставiлi прысутным сцэнку пра Божае Нараджэнне.

Юныя артысты ў вобразе мушкецёраў, адзiн з якiх засумняваўся ў існаванні Бога, адправiлiся з дапамогай арханёлаў назад у мiнулае ў Назарэт, дзе сустрэлiся з Юзафам i Марыяй, а пасля разам з iмi – у Бэтлеем, дзе i нарадзiўся Сын Божы.

На cваiм шляху яны сустрэлi злога анёла, якi хацеў звесцi iх на дрэннyю дарогу. Але анёлы i лясныя жывёлы дапамаглi iм. I ўсе яны разам праславілi вялiкую Божую любоў, праявай якой у адносінах да чалавека i ёсць нараджэнне Езуса Хрыста.

Пасля заканчэння сцэнкi дзеці з вялiкай радасцю падзяліліся аплаткай з усiмi прысутнымi i атрымалi салодкiя пачастункi ад Дзiцяткi Езуса.

 

Абноўлена 26.12.2017 18:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа