Пошук

21.09.2023 07:30   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Ксёндз Марэк Занеўскі

20 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў пробашчам парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску ксяндза Марка Занеўскага, які да гэтага часу быў вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара).

Пра новае прызначэнне паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі.

Ваўкавыская парафія заставалася без пробашча з моманту смерці шматгадовага душпастыра супольнасці ксяндза прэлата Антонія Філіпчыка, які адышоў у вечнасць 9 ліпеня.

Біскуп Кашкевіч падзякаваў ксяндзу Занеўскаму за святарскае служэнне, якое ён ажыццяўляў да гэтага часу, і ўдзяліў яму пастырскае благаслаўленне на спаўненне новых адказных абавязкаў.

Ксёндз Марэк Занеўскі нарадзіўся 1 студзеня 1983 года ў Гродне. Паходзіць з гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці (Аўгустовак).

Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 8 лістапада 2014 года біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.