Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 9 ліпеня адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Антоній Філіпчык, шматгадовы пробашч парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску.
Цела спачылага пробашча будзе дастаўлена ў парафіяльны касцёл увечары ў панядзелак. Перад святыняй яго сустрэнуць а 18-й гадзіне вернікі парафіі і святары Ваўкавыскага дэканату.
У 19.00 распачнецца святая Імша аб вечным жыцці для памерлага ксяндза Антонія.
Абрады пахавання адбудзецца ў аўторак 11 ліпеня ў касцёле святога Вацлава ў Ваўкавыску.
Пачатак пахавальнай святой Імшы ў 12.00.
Пасля Імшы цела спачылага ксяндза прэлата Антонія Філіпчыка будзе пахавана на парафіяльных могілках у Ваўкавыску.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…