«У цёплай атмасферы калядных дзён ярка праяўляюцца ўсе лепшыя якасці людзей, натхнёных духоўнымі каштоўнасцямі хрысціянства. Гэта свята абнаўлення, спагады і міласэрнасці», — адзначае Прэзідэнт.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Раством Хрыстовым.
У цёплай атмасферы калядных дзён ярка праяўляюцца ўсе лепшыя якасці людзей, натхнёных духоўнымі каштоўнасцямі хрысціянства. Гэта свята абнаўлення, спагады і міласэрнасці.
Няхай радасць гэтай чароўнай падзеі напоўніць сэрца кожнага любоўю і надзеяй, дапаможа з упэўненасцю ісці па жыцці і дасягнуць пастаўленых мэт.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, міру, шчасця, невычэрпнай энергіі і натхнення.
Аляксандр Лукашэнка