Пошук

14.12.2017 17:03   Catholic.by

З 10 па 12 снежня ў Люксембургу адбылася сустрэча юрыдычных кансультантаў Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ). Ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў ёй прымаў удзел кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Узначаліў сустрэчу старшыня Рады кардынал Анджэло Баньяска.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя праблемы, з якімі сустракаецца Касцёл у Еўропе на сённяшні дзень — гэта эўтаназія, праблема мігрантаў і ўплыў дзяржаўных ідэалогій на жыццё Каталіцкага Касцёла.

Фота www.ccee.eu

Кожны з прадстаўнікоў Канферэнцый Біскупаў Еўропы прадставіў асноўныя моманты заканадаўства сваёй краіны, якое датычыць гэтых пытанняў. Таксама кс. Дзмітрый Пухальскі прадставіў асноўныя нормы беларускага заканадаўства па дадзеных пытаннях.

Асаблівую зацікаўленасць у прысутных выклікалі ўнікальныя нормы беларускага заканадаўства, звязаныя з займаннем рэлігійнай дзейнасцю і інстытутам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Фота www.ccee.eu

Кардынал Анджэло Баньяска, падводзячы вынікі сустрэчы, звярнуў увагу на тое, што Касцёл не можа заставацца збоку ў дыскусіі па такіх важных пытаннях для ўсяго еўрапейскага грамадства. Неабходна выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для таго, каб жыхары еўрапейскага кантынента таксама чулі і ведалі голас Касцёла па гэтых пытаннях.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы наведалі Еўрапейскі Суд, які знаходзіцца ў Люксембургу.

Абноўлена 15.12.2017 11:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця