Пошук


Новым старшынёй Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) на пяцігадовы тэрмін быў абраны арцыбіскуп Люксембурга Жан-Клод Халерыш.

Ён змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Мюнхенска-Фрайзінгскага кардынала Рэйнхарда Маркса, які ўзначальваў Камісію з 22 сакавіка 2012 г. Выбары новага старшыні прайшлі 8 сакавіка ў Брусэлі, на заканчэнне вясенняй пленарнай асамблеі структуры.

Арцыбіскуп Халерыш нарадзіўся ў 1958 г. у Дзіферданжы ў Люксембургу. У 1981 г. уступіў у Таварыства Езуса (Ордэн езуітаў). Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1990 г. Займаўся душпастырскай і выкладчыцкай дзейнасцю ў Японіі. З 2011 г. — арцыбіскуп Люксембурга.

Удзельнікі пленарнага пасяджэння выбралі таксама чатырох віцэ-старшынь СОМЕСЕ, якімі сталі: біскуп ірландскай дыяцэзіі Даўн-Конар Ноэль Трэнар, біскуп італьянскай дыяцэзіі Лаціна-Тэрачына-Сэцэ-Прыверна Марыяна Крачата, біскуп чэшскай дыяцэзіі Градзец-Краловэ Ян Вокал і біскуп нямецкай дыяцэзіі Эсэн Франц-Ёзэф Овэрбэк.

Камісія Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці была заснавана ў 1980 г. У яе склад уваходзяць дэлегаты Канферэнцый Біскупаў 28 дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза.

Адзін біскуп прадстаўляе Данію, Швецыю і Фінляндыю, у той час як епіскапат Вялікабрытаніі прадстаўлены дэлегатам ад Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса і дэлегатам ад Канферэнцыі Біскупаў Шатландыі. У склад Камісіі ўваходзіць таксама прадстаўнік епіскапату Швейцарыі, якая не з’яўляецца членам Еўрапейскага Саюза.


Абноўлена 09.03.2018 16:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа