Пошук

05.12.2017 14:00   Ілья Лапато / Фота: Ірэна Рубінава / Catholic.by

Пра гэта ў размове з Catholic.by распавёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У кастрычніку 2018 года ў Ватыкане пройдзе Сінод Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнаванне паклікання». Як адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч, з гэтай нагоды ў Касцёле ў Беларусі будуць праведзены адмысловыя мерапрыемствы.

Зацверджанай тэмай новага пастырскага года на 67 пленарным пасяджэнні біскупаў стала тэма «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства».

Паводле слоў іерарха, адным з праектаў, які плануецца ажыццявіць у новым годзе, стане стварэнне ў Мінску адмысловага моладзевага душпастырства. Арыенцірам для яго стане душпастырства OPEN з Гродна. Адмысловы дэкрэт біскупа ўжо рыхтуецца.

Даведка:

Душпастырства каталіцкай моладзі OPEN з Гродна існуе з 2006 года. Кіруе ім кс. Антоній Грэмза. Моладзь з OPEN выступае з рознымі малітоўнымі і сацыяльнымі ініцыятывамі. На рэгулярныя моладзевыя сустрэчы OPEN могуць прыходзіць як католікі, але i прадстаўнікі іншага веравызнання.

Абноўлена 05.12.2017 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця