Пошук

29.11.2017 14:03   Grodnensis.by

Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі OPEN Гродзенскай дыяцэзіі запрашае ўсіх вернікаў паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі на карысць хворых дзяцей «Пячэнька за пячэнька».

Традыцыйная акцыя будзе ладзіцца 10 снежня, у другую нядзелю Адвэнту, у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.

Падчас кожнай святой Імшы моладзь будзе раздаваць за ахвяраванні ўласна зробленае печыва. Паўдзельнічаць у акцыі можна двума спосабамі: спячы як мага большую колькасць пячэння і перадаць яго валанцёрам або атрымаць пазней пячэнне ад валанцёраў у знак удзячнасці за дабравольную ахвяру на дабрачынную акцыю.

Тыя, хто жадае падтрымаць моладзь, спёкшы цеста, могуць перадаць яго ў рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) 8 снежня з 19.00 да 22.00 i 9 снежня з 18.00 да 23.00.

Акцыі, накіраваныя на дапамогу дзецям з асаблівасцямі развіцця, моладзь з душпастырства OPEN праводзіць ужо на працягу некалькіх гадоў. Асноўную дапамогу хлопцы і дзяўчаты скіроўваюць Гродзенскаму цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа