Пошук

28.11.2017 15:11   Яўген Амасёнак / Фота: Андрэй Юхнік / Catholic.by

26 лістапада ў Астраўцы ў мясцовай канцэртнай зале выступіў гурт Ave з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

У апошнюю нядзелю літургічнага года семінарысты традыцыйна вырушылі ў розныя куткі дыяцэзіі, каб асабіста падзякаваць усім вернікам за матэрыяльную і духоўную падтрымку і разам з імі паглыбіцца ў сэнс урачыстасці Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.

Таксама і гурт Ave праз сваю творчасць спрабаваў выказаць удзячнасць усім тым, хто садзейнічае фармаванню асобы будучага святара. Незвычайна цёплая і добразычлівая атмасфера панавала на працягу выступлення семінарыстаў, пакідаючы ў сэрцах слухачоў узнёслыя эмоцыі і пачуцці.

Семінарыйная супольнасць у вышэйшай ступені ўдзячна Богу за магчымасць сведчыць аб сваім пакліканні, а таксама ўзрастаць у любові і самаахвярнасці падчас сустрэчы з вернікамі, да якіх у хуткім часе семінарысты будуць пасланы.

Абноўлена 28.11.2017 15:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця