Пошук

25.11.2017 15:15   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

«Няхай добры Бог аддзячыць усім, хто прычыніўся да гэтай пачэснай справы, — адзначыў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр на пачатку святой Імшы, якая адбылася пасля прэзентацыі афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету.

Прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове прайшла 25 лістапада падчас біблійнага сімпозіума ў мінскім Чырвоным касцёле.

«Касцёл заўсёды шанаваў Божае Пісанне, як і само Цела Пана, паколькі, асабліва ў святой Літургіі, ён няспынна бярэ са стала Божага слова і Цела Хрыстовага хлеб жыцця і ўдзяляе яго вернікам», — нагадаў арцыбіскуп Пінтэр.

Як адзначыў Апостальскі Нунцый, «прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове — гэта бачны знак развіцця мясцовага Касцёла і яго любові да Бога».

Абноўлена 25.11.2017 16:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця