Пошук

22.11.2017 09:13   Catholic.by
Фота Святланы Лабковіч

Удзельнікі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі здзейсняць візіт аd limina Apostolorum з 31 студзеня па 7 лютага 2018 года. Пра гэта стала вядома на 67-м пленарным пасяджэнні епіскапату, падчас якога была абмеркавана папярэдняя праграма паездкі.

Візіт беларускіх біскупаў у Рым у межах аd limina Apostolorum стане чацвёртым па ліку ў гісторыі сучаснай Беларусі. Апошні раз ён праходзіў 11-17 снежня 2009 года.

Кульмінацыяй візіту стане сустрэча з Папай Рымскім. У 2017 годзе Пантыфік унёс змены ў пратакол візітаў Ad limina — цяпер сустрэчы біскупаў са Святым Айцом праходзяць за зачыненымі дзвярыма.

«Нам трэба прадставіць свой Касцёл: хто мы такія, адкуль прыбылі, як мы жывём, якія праблемы існуюць? Мы кажам адкрыта аб нашых праблемах. Напрыклад, тое ж пытанне падпісання канкардату або пагаднення паміж Канферэнцыяй Біскупаў і дзяржавай, — адзначаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у каментарыі Ватыканскаму радыё. — Мы кажам таксама, якімі праблемамі жыве беларускі народ, якія выклікі існуюць у нас. У Ватыкане павінны ведаць аб гэтым, і не толькі з нейкіх навін, а з першых рук. Нам важна пачуць меркаванне Папы адносна вырашэння гэтых праблем – асабісты кантакт з ім незвычайна каштоўны для нас».

Падчас візіту беларускі іерархі будуць цэлебраваць Імшу ў чатырох вялікіх рымскіх базыліках: св. Пятра, св. Паўла за мурамі, св. Яна на Латэране і святой Марыі Вялікай (Санта-Марыа-Маджорэ).

Абноўлена 22.11.2017 15:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.