Вернікі мінскай парафіі Св. Лукі і св. Марціна прынялі ўдзел у святой Імшы, якая ўпершыню цэлебравалася ў асобным памяшканні. Да гэтага парафіяне збіраліся на малітву ў мінскім Чырвоным касцёле.
Святая Імша, якую ўзначаліў кс. Дзмітрый Чупрын, сабрала 35 чалавек. Як адзначыў у каментарыі для Catholic.by святар, цяпер нядзельныя набажэнствы ў парафіі стануць рэгулярнымі.
Кожную нядзелю Імша ў парафіі Св. Лукі і св. Марціна будзе праходзіць па вул. Ландэра, 36а/ кв. 8 у 12.00.