Пошук

06.11.2017 15:48   с. Ідалія Мархоцкая CSCIJ / Фота: с. Паўліна Шчолка CSCIJ / Catholic.by

3-5 лістапада ў Адамавічах праходзілі рэкалекцыі на тэму «Дзе скарб твой, там і сэрца тваё», у якіх прыняло ўдзел 20 дзяўчат. Гэта ўжо пятая духоўная сустрэча, якую пры сваім кляштары арганізавалі сёстры кармэліткі Дзіцятка Езус у Адамавічах.

Дзяўчаты разважалалі над тым, як выглядае сапраўдны скарб, якога варта пільна шукаць і чым ёсць сапраўднае шчасце. Сваім духоўным досведам з удзельніцамі рэкалекцый праз духоўныя разважанні і размовы дзяліўся прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Ян Раманоўскі.

           

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.