Пошук

26.10.2017 13:55   а. Віталій Слука SP / Catholic.by

25 кастрычніка ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне айцы піяры арганізавалі дзень падзякі Богу за новага святога — сабрата піяра Фаўстыно Мігеза.

Кананізацыя айца Фаўстыно адбылася 15 кастрычніка ў Рыме, дзе Святы Айцец Францішак урачыста абвясціў іспанскага піяра святым.

25 кастрычніка падчас кожнай Імшы ў шчучынскім касцёле гучалі звесткі пра новага святога, які, між іншым, з’яўляецца заснавальнікам манаскай супольнасці сясцёр каласанцінак.

Айцец Фаўстыно рэалізоўваў сваё пакліканне ў харызме піяраў не толькі праз навучанне іншых, але таксама прысвячаючы шмат часу ўласнай адукацыі, дзякуючы чаму мог выкладаць мноства дысцыплін — лацінскую мову, алгебру, гісторыю, рыторыку, французскую мову, прыродазнаўства, геаграфію, фізіку, хімію.

Фаўстыно Мігез — трэці святы з супольнасці піяраў. Яго кананізаванымі папярэднікамі з’яўляюцца св. Юзаф Каласанс, заснавальнік ордэна, і св. Пампіліо Марыя Піроці.

Айцы піяры — законная супольнасць святароў і братоў, заснаваная ў Рыме св. Юзафам Каласансам з мэтай навучання і выхавання дзяцей і моладзі.

 

Абноўлена 26.10.2017 14:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.