Пошук

10.10.2017 11:59   katolik-gomel.by

23-гадовая студэнтка педагагічнага ўніверсітэта, мінчанка Аляксандра Чычыкава выйграла конкурс «Miss Wheelchair World 2017» сярод дзяўчат у інвалідных вазках.

Дзяўчына прызналася, што верыць у Бога і дзякуючы веры не ўпала духам пасля трагедыі.

Аляксандра нарадзілася здаровай, але ў 17 гадоў звалілася з трэцяга паверха, атрымала сур’ёзную траўму і з тых часоў не можа хадзіць. Дзяўчына дадае, што перажыць трагедыю ёй дапамагла вера.

«У той перыяд мне вельмі дапамагла жывая гутарка з Богам. Калі ты ляжыш і кажаш, як ёсць насамрэч. Я гаварыла з Богам і заўсёды адчувала, што Ён побач, ніколі мяне не пакідае і рэальна падтрымлівае. Не сказала б, што ў мяне была моцная дэпрэсія. Памятаю, што мы маліліся з татам, каб прыйшло разуменне, чаму так адбылося. Такое проста так не здараецца», — расказала дзяўчына.

Паводле слоў Аляксандры, у яе была моцная падтрымка сям’і і Царквы, якая за яе малілася.

«Я веруючы чалавек і веру ў тое, што Бог дае сілы. Ён дае разуменне таго, што адбываецца. Гэта падтрымка ўмацавала мяне, мой дух. Я зразумела, што магу далей працягваць жыць. Я веру, што чалавек — гэта не проста кавалачак мяса, набор клетак, а стварэнне, у якога ёсць сэнс і мэта ў жыцці».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця