Пошук

27.09.2017 22:16   Catholic.by

Увечары 27 верасня каля 15 удзельнікаў пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, што прыбылі ў Мінск, цэлебравалі святую Імшу ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Галоўным цэлебрантам быў кардынал Вінко Пуліч з Босніі і Герцагавіны.

Гамілію прамовіў арцыбіскуп Рыжскі Збігнеў Станкевіч. У ёй іерарх падкрэсліў супольную адказнасць хрысціян за бескарыслівае служэнне справе абвяшчэння Евангелля, што асабліва важна ў наш час, калі людзі ўсё больш засяроджваюцца на матэрыяльных рэчах і забываюцца пра духоўныя.

28 верасня еўрапейскія біскупы будуць цэлебраваць святую Імшу ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены ў 19.00, 29 верасня - у архікатэдральным касцёле ў 18.30, 30 верасня – у касцёле на Залатой Горцы ў 18.30.

Абноўлена 28.09.2017 13:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.