Пошук


28 верасня падчас сустрэчы ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з каталіцкімі біскупамі Еўропы, якія прыбылі ў Мінск на пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, выступіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел.

Мітрапаліт Павел падкрэсліў, што «беларускі народ ведае цану міру не па чутках». «Міралюбівы настрой беларускага народа базуецца на асабістым досведзе перажытых выпрабаванняў, якія выпалі на лёс нашых продкаў у мінулыя стагоддзі, — дадаў праваслаўны іерарх, прыгадваючы перажытыя нашым народам войны, міжрэлігійныя канфлікты і іншыя канфліктныя настроі. — Мы шчыра жадаем, каб яны больш ніколі не паўтараліся ў будучыні».

Мітрапаліт Павел нагадаў, з якім вялікім натхненнем і радасцю Беларуская Праваслаўная Царква падтрымала сустрэчу Папы Рымскага з Патрыярхам Кірылам на Кубе і падпісанне імі пагаднення, у якім прагучаў заклік да католікаў і праваслаўных ва ўсіх краінах свету «вучыцца жыць ва ўзаемным міры, любові і адзінадумстве».

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў «надзею на тое, што праца гэтай канферэнцыі будзе спрыяць міру і добрасуседству на ўсёй прасторы Еўропы».

Абноўлена 28.09.2017 13:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця