Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін даслаў на імя старшыні Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы кардынала Анджэло Баньяска слова папы Францішка з нагоды Пленарнага пасяджэння рады, якое 28 верасня распачалося ў Мінску.
«Святы Айцец дасылае сваё сардэчнае прывітанне ўдзельнікам пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы і заахвочвае іх працягваць важную працу, мэта якой у тым, каб вызначыць шляхі пастырскага супрацоўніцтва паміж рознымі краінамі з пашанай да адрозненняў і развіваючы ініцыятывы салідарнасці і братэрства. Яго Святасць жадае, каб гэтая сустрэча паспрыяла ўмацаванню повязяў адзінства і лучнасці паміж еўрапейскімі біскупамі, даючы новы адважны імпульс місіі Касцёла ў Еўропе, асабліва ў інтарэсах моладзі, каб дапамагчы ёй адкрыць у святле веры сваё ўласнае пакліканне ў хрысціянскай супольнасці і ў грамадстве. З такімі пачуццямі ён просіць вас надалей маліцца за яго і ахвотна ўдзяляе апостальскае благаслаўленне», — адзначаецца ў звароце, скіраваным ад імя Пантыфіка.