Пошук

15.09.2017 17:36   sb.by / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by

15 гадоў таму наша краіна першая на постсавецкай прасторы заўважыла сусветную праблему — старэнне насельніцтва і зніжэнне нараджальнасці. У выніку быў прыняты закон аб дэмаграфічнай бяспецы, а потым і першая нацыянальная праграма дзеянняў, якую распрацоўвалі вядучыя эксперты і медыкі.

Якія вынікі?

У мінулым годзе ўпершыню за 20 гадоў адзначаны натуральны прырост насельніцтва. У Беларусі зафіксаваны самыя нізкія ў СНД паказчыкі і па мацярынскай смяротнасці, і па дзіцячай — 3,2 праміле. За 7 месяцаў ад пачатку 2017 года — 2,9 праміле. Паводле гэтага паказчыка Беларусь знаходзіцца ў тройцы лепшых на планеце. Колькасць нармальных родаў таксама павялічваецца — на сёння гэта 41,7%, нягледзячы на тое, што 70 цяжарных са 100 маюць тыя ці іншыя захворванні.

Наступствы дэмаграфічнай ямы 1990-х

Ужо праз тры гады патэнцыяльных мамаў у краіне будзе ўсяго 2 мільёны 162 тысячы, а ў 2040 г. — амаль на 350 тысяч менш.

«Сёння мы вельмі шмат працуем са школьніцамі, размаўляем, пытаемся, якой яны бачаць сваю будучую сям’ю. На жаль, некаторыя ўвогуле не жадаюць нараджаць. Аднак, каб нацыя самааднаўлялася, амаль усім сем’ям неабходна заводзіць па трое дзяцей. Колькасць шматдзетных сем’яў за апошнія некалькі гадоў павялічылася толькі на паўпрацэнта — з 5,5% да 6%. Каля 63% сем’яў — маюць адно дзіця», — прыводзіць статыстыку Вераніка Сярдзюк, кіраўнік Цэнтра падтрымкі сям’і і дзяцей «Матуля» пры мінскім праваслаўным прыходзе Мікалая Японскага.

Урачы карыстаюцца правам не рабіць аборт

На думку Веранікі Сярдзюк, па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема абортаў. Найбольш часта на іх ідуць жанчыны, якія ўжо маюць адно або двух дзяцей.

Дзякуючы папраўкам у Закон «Аб ахове здароўя», кожны ўрач у наш час можа адмовіцца перарываць пацыенткам цяжарнасць паводле маральна-этычных меркаванняў. Так, у Лагойску ніхто з урачоў не бярэ на сябе такой адказнасці, і гэты горад ужо называюць першым у краіне населеным пунктам без абортаў.

Абноўлена 16.09.2017 18:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа