Пошук


14 верасня Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці міжнароднага кангрэса «500 гадоў беларускага кнігадрукавання», які праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Гэтая дата мае сусветную значнасць і ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У межах міжнароднага кангрэса праходзіць таксама святкаванне 95-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Форум, арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, праходзіць пад патранатам ЮНЕСКА. Суарганізатарамі выступаюць Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва і Бібліятэчная асамблея Еўразіі.

   

Сярод тэмаў для абмеркавання на кангрэсе — гісторыя кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры, кніжная спадчына Францішка Скарыны і яго пераемнікаў, развіццё беларускай мовы ў кантэксце распаўсюджвання кнігадрукавання, кніга і друкаванне — вопыт стагоддзяў і сучасныя рэаліі.

У межах кангрэса таксама будзе адкрыты міжнародны экспазіцыйны праект «Францішак Скарына і яго эпоха».

Абноўлена 14.09.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця