Пошук

06.09.2017 13:46   church.by / Catholic.by

Фота church.by
Фота church.by

Пераклад Новага Запавету на сучасную літаратурную беларускую мову з’яўляецца гістарычнай падзеяй не толькі для Беларускай Праваслаўнай Царквы, але і для ўсёй Беларусі. На гэта звярнуў увагу Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, падчас прэзентацыі выдання 2 верасня.

Прэзентацыя прайшла ў Полацку ў межах святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, 1155-годдзя Полацка і Дня беларускай пісьменнасці.

Як адзначыў Мітрапаліт Павел, пераклад Новага Запавету — гэта вынік 25-гадовай працы Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, а пачатак гэтай падзеі паклалі працы святых Кірыла і Мятода і Францішка Скарыны.

Пераклад выкананы спецыялістамі ў галіне тэалогіі, біблеістыкі і філалогіі. Кніга выйшла ў свет дзякуючы намаганням Выдавецкай рады Беларускай Праваслаўнай Царквы і Біблейскага таварыства.

Абноўлена 20.12.2017 11:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця