Пошук

29.08.2017 15:25   Святлана Жылевіч / Фота: Наталля Ташцімірава / Catholic.by

Перад новым навучальным годам у мінскіх парафіях праходзіла дабрачынная акцыя «Збяры заплечнік». Кожны жадаючы мог дапамагчы шматдзетным сем’ям у набыцці школьных прыладаў. Ужо ў трэці раз інфармацыйным партнёрам акцыі выступіў партал Catholic.by.

У акцыі ўдзельнічалі сем парафій Мінска, а таксама Ждановічаў і Бараўлянаў. Дзякуючы шчырасці вернікаў атрымалася назбіраць канцылярскія тавары для 26 сем’яў, а гэта амаль 90 дзяцей.

Акцыя праходзіла з 8 па 20 жніўня. А 29 жніўня ініцыятар акцыі шматдзетная маці Наталля Ташцімірава і пробашч парафіі Святога Францішка Асізскага айцец Алег Вайцяховіч OFMCap наведалі шматдзетныя сем’і сацыяльнага дома ў в. Копішча (каля Уручча, Мінск) і ўручылі дзецям наборы неабходных школьных прыладаў. Сем’і былі вельмі рады і ўдзячны, асабліва таму, што гэтая дапамага была для іх нечаканай і вельмі патрэбнай.

Арганізатары акцыі шчыра дзякуюць усім за дапамогу. Асаблівыя словы падзякі – пробашчам і вернікам архікатэдральнага касцёла, Чырвонага касцёла, парафіі ў Серабранцы і на Залатой Горцы, парафіі ў Лошыцы і на Ангарскай, парафіі Святога Францішка Асізскага ва Уруччы, а таксама парафіі ў Ждановічах і ў Бараўлянах.

Дэвізам акцыі былі абраны словы Хрыста: «Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі». Арганізатары ўдзячныя ўсім, хто ў складаных фінансавых умовах жадае дапамагаць іншым.

Абноўлена 29.08.2017 15:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.