У выніку паспяхова здадзенага ўступнага экзамену, які праходзіў у курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 26 жніўня, на першы курс навучання «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля» залічаны 32 навучэнцы.
2 верасня ў каледжы адбудзецца інаўгурацыя новага навучальнага года. З гэтай нагоды св. Імшу ў 9.00 у касцёле св. Сымона і св. Алены ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Пасля Эўхарыстыі пройдзе адмысловая сустрэча.
Да ўдзелу ў гэтай падзеі запрашаюцца ўсе выкладчыкі, студэнты і выпускнікі разам з іх сем’ямі.
Адміністрацыя каледжа выказвае ўдзячнасць святарам і кансэкраваным асобам за своечасовае інфармаванне вернікаў аб тэрмінах і ўмовах прыёма кандыдатаў на 2017/2018 навучальны год.