Пошук

06.08.2017 06:00   Тэкст: adonai.pl / Catholic.by

Хрыстус прывёў сваіх вучняў — Пятра, Якуба і Яна — на гару Табор, дзе перамяніўся перад апосталамі: твар Яго заззяў, а вопратка зрабілася асляпляльна белай. Два прарокі Старога Запавету, Майсей і Ілля, з’явіліся перад Езусам на гары і размаўлялі з Ім. А голас Бога Айца са светлага воблака сведчыў пра Боскасць Хрыста.

«На гары Табор Езус паказвае сваё Боскае Аблічча, напоўненае бляскам. Ён — святло свету, святло для мяне і майго жыцця. Асветленае Аблічча Хрыста ўзмацняе Апосталаў, рыхтуе іх да перажывання Яго мукі і смерці… Слава Боства асвятляе Аблічча Хрыста, калі Айцец называе Яго Сынам перад захопленымі Апосталамі, заклікае іх, каб слухалі Яго, і рыхтуе іх да перажывання з Ім балеснага моманту мукі, каб дайшлі з Ім да радасці ўваскрасення і жыцця, перамененага праз Духа Святога» (Ян Павел II).

Абноўлена 06.08.2017 12:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа