Пошук

17.07.2017 17:20   Марта Пятроўская / Фота: Аляксандра Шчыглінская / Catholic.by

У гэтым годзе на ўрачыстасцi, якія прайшлі пад дэвiзам «Насi шкаплер, малiся на ружанцы», прыпала святкаванне двух юбiлеяў — 10-годдзе каранацыi цудоўнага абраза Мацi Божай Шкаплернай i 100-годдзе Фацiмскiх аб’яўленняў.

15-16 лiпеня ў санктуарыi Адведзiнаў Найсвяцейшай Марыi Панны ў Гудагаi прайшлi ўрачыстасцi ў гонар Мацi Божай Шкаплернай. У санктуарый прыбыла роварная пілігрымка з Нарачы і пешая пілігрымка з Маладзечна, у складзе якой прыйшло два чалавекі.

Святкаванне ўрачыстасцяў пачалося з суботняй Імшы, якую цэлебраваў новапрэзбiтэр а. Генрых Валейка OCD, пасля чаго вернікі маліліся Навэннай да Мацi Божай Шкаплернай. У гэтым годзе на ўрачыстасцi, якія прайшлі пад дэвiзам «Насi шкаплер, малiся на ружанцы», прыпала святкаванне двух юбiлеяў — 10-годдзе каранацыi цудоўнага абраза Мацi Божай Шкаплернай i 100-годдзе Фацiмскiх аб’яўленняў.

110 гадоў таму абраз Маці Божай вярнууся ў Гудагай з Ашмянаў, дзе знаходзiўся на працягу 75 гадоў. Тады працэсія вернікаў, якія пешшу ўвесь дзень ішлі ў Гудагай разам з абразом праз навакольныя вескi, расцягнулася на 3 (!) кiламетры...

Маці Божая, маліся за нас

Пасля святой Імшы i Навэнны распачаўся Крыжовы шлях на гудагайскай Кальварыі, які ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевiч.

У 23.15 распачалiся Нешпары, пад час якiх а. Бернард Радзiк OCD распавёў пра гiсторыю з’яўлення шкаплера, а таксама згадаў, што святы Ян Павел II уcё жыццё таксама насiў шкаплер, якi яму падарылi ў кляштары кармэлiтаў у Польшчы.

Апоўначы санктуарый у Гудагаі заіскрыўся сотнямі агеньчыкаў — тут распачалася  начная працэсiя са свечкамi i святая Імша. «Вельмi ciмвалiчна, што мы збiраемся ў ноч з 15 на 16 лiпеня на малiтве, бо якраз у гэтую ноч Сымону Стоку аб’явiлася Найсвяцейшая Панна Марыя, якая дала шкаплер як абарону i сведчанне, што тыя, хто будзе яго насiць, не спазнаюць пекла», — зазначыў біскуп Віцебскі.

Малітва — як размова з Маці

Цэнтральную ўрачыстасць у 12.00 узначалiў дапаможны бicкуп Мінска-Магілёўскі Юрый Касабуцкi. «Сення Евангелле прыгадвае нам апошнiя хвiлiны зямнога жыцця Езуса Хрыста, калi разам з Iм пад крыжам была Яго Мацi, — зазначыў іерарх. — Нават апосталы ўцяклi, з-за боязi за сваё жыццё. І толькі апостал Ян, самы малодшы з усiх, застаўся пад Крыжом».

Паводле слоў біскупа, у той момант, калi Езус сказау апосталу Яну: «Вось мацi твая», а Марыi: «Вось Сын Твой», у вобразе Яна Хрыстус даручыў сваёй Мацi ўвесь свет, каб «мы мелi яшчэ адну мацi i заступнiцу перад Богам».

«Як мацi, якая зiмой стараецца цяплей апрануць маленькiх дзетак пры выхадзе на вулiцу, каб не захварэлi, так i Марыя “апранае” нас у шкаплер, якi з’яуляецца для нас “адзеннем”, якое ўратуе ад пекла», — падкрэсліў іерарх.

Біскуп таксама дадаў, што адным з важных сродкаў сувязi з Марыяй з’яўляецца малiтва: «Малiтва — гэта як размова з мацi. Але мацi мы не заўсёды можам усё расказаць, з усiм падзялiцца, а Марыi можам адкрыць усе свае думкi, перажываннi i праблемы», — сказаў біскуп Юрый Касабуцкі.

Абноўлена 17.07.2017 19:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця