Пошук

14.07.2017 12:15   Catholic.by

Ужо два месяцы ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дзейнічае новы санктуарый Маці Божай Фацімскай, якім 13 мая арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абвясціў жодзінскі касцёл.

Апекунамі санктуарыя з’яўляюцца ксяндзы марыяне. Кожны месяц у санктуарыі праходзяць фацімскія набажэнствы (кожны 13 дзень месяца, пачатак у 19.00). Набажэнства распачынаецца св. Імшой, пасля якой моляцца Нешпары, а таксама адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай.

Кусташ санктуарыя а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС запрашае ўсіх вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсёй Бларусі на фацімскія набажэнствы і працэсію з фігурай Маці Божай Фацімскай.

Паводле яго слоў, санктуарый ужо наведваюць пілігрымы — як індывідуальна, так і групай. У чэрвені сюды прыязджалі пілігрымы з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Св. Максімільяна Кольбэ.

«У санктурый можна прыехаць у любы дзень, — адзначае кусташ. — Трэба толькі загадзя папярэдзіць аб сваім прыездзе. Ёсць магчымасць споведзі і цэлебрацыі св. Імшы»

Тэлефон для сувязі: 8 029  136 52 89 (а. Міхал Цвячкоўскі MIC)

 

Абноўлена 14.07.2017 17:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.