Пошук

13.07.2017 12:26   Аляксандр Снапко / Фота: Маргарыта Снапко / Catholic.by

З 3 па 9 ліпеня моладзь з Ліды і Шчучына разам з а. Вітальдам Пяцельчыцам SP і а. Андрэем Агелем SP прымала ўдзел у Міжнароднай сустрэчы піярскай моладзі (Piarist Youth Meeting 2017) у г. Стражніцы (Чэхія). У сустрэчы ўдзельнічалі каля 180 маладых людзей з пяці краін Еўропы: Беларусі, Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі.

Дэвізам сустрэчы былі абраны словы «З Каласансам да крыніц», што зусім не выпадкова, бо сёлета ўся піярская сям’я святкуе двайны юбілей: 400-годдзе існавання ордэна піяраў і 250-годдзе з дня кананізацыі св. Юзафа Каласанса. Вельмі сімвалічна, што месцам правядзення Міжнароднай сустрэчы піярскай моладзі падчас Каласансаўскага Юбілейнага Года была абрана Чэхія, таму што менавіта ў чэшскі горад Мікулаў у 1631 г. прыбылі першыя піяры з Італіі, каб распачаць сваю дзейнасць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Падчас сустрэчы ў г. Стражніцы для моладзі былі запланаваны спатканні як у нацыянальных, так і міжнародных групах, таксама былі прапанаваны майстэрні – «Традыцыйны танец», «Карытас», «Сучасны танец», «Хор», «Інтэграцыйныя гульні і забавы». Сярод іншага, праграма прадугледжвала наведванне Вены і Браціславы, таксама была запланавана пешая пілігымка ў Радэёў на адпустовую ўрачыстасць св. Кірыла і Мяфодзія. У перадапошні дзень на гарадской плошчы адбыўся канцэрт, падчас якога моладзь прадэманстравала вынікі працы ў майстэрнях, а таксама прадставіла нацыянальныя танцы і спевы. Сустрэча завяршылася нядзельнай святой Імшой.

Хочацца спадзявацца, что плёнам сёлетняй сустрэчы стане паглыбленне асабістых адносін з Богам, а таксама ўмацаванне сувязяў паміж піярскай моладдзю з розных краін Еўропы, бо нас аб’ядноўвае адна вера і адзін і той жа піярскі дух.

Абноўлена 13.07.2017 12:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця