Пошук

05.12.2024 12:21   Паводле: Svjazep.org / Catholic.by

6 снежня адзначаецца свята святога Мікалая, біскупа Мір Лікійскіх, аднаго з самых шанаваных святых ва ўсходняй хрысціянскай традыцыі.

Як паведамляецца на сайце грэка-каталіцкай парафіі святога праведнага Язэпа ў Мінску Svjazep.org, вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ўрачыста ўшаноўваюць памяць гэтага святога Цудатворцы.

Сёлета свята ў гонар святога Мікалая прыпадае на пятніцу.

З гэтай нагоды Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, на падставе канона 1536, п. 1 і п. 2 Кодэксу Канонаў Усходніх Цэрваў, удзяляе грэка-католікам у Беларусі на гэты дзень дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў.

На католікаў лацінскага абраду дыспенсацыя не распаўсюджваецца.

Аднак у парафіях святога Мікалая, біскупа, у Геранёнах (Гродзенская дыяцэзія, Івейскі дэканат), Міры (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат) і Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат), дзе ў гэты дзень адзначаецца ўрачыстасць, няма абавязку ўстрымання ад мясных страваў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа