Пошук

31.07.2020 11:25   Паводле: Svjazep.org / Catholic.by

30 ліпеня асаблівай малітвай за Беларусь у Рыме завяршылася адмысловая духоўная праграма «Святло Усходу», якой беларускія грэка-католікі ўшанавалі 100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ.

Як паведамляе сайт грэка-каталіцкай парафіі святога праведнага Язэпа ў Мінску Svjazep.org, акцыя вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы распачалася з 26-й пілігрымкі Віцебск – Полацк 2020, што праходзіла з 8 па 12 ліпеня пад дэвізам «Святло Усходу» на ўшанаванне 100-гадовага юбілею Папы-славяніна.

Працяг гэтай духоўнай праграмы ахапіў хрысціянаў у розных гарадах Еўропы: 19 ліпеня — у Бары (Італія), дзе знаходзяцця рэліквіі святога Мікалая, 26 ліпеня — у Варшаве, а 30 ліпеня — у Рыме.

Гэта былі дні асаблівай малітвы за Беларусь.

На завяршэнне духоўнай праграмы «Святло Усходу» ў базыліцы святога Пятра ў Рыме ў Эўхарыстыі на магіле святога Яна Паўла ІІ удзельнічала таксама група хрысціянаў з Беларусі разам з іхнімі сябрамі з Італіі, Польшчы і Расіі.

Напрыканцы святой Імшы папскі элемазінарый кардынал Конрад Краеўскі, адказны за дабрачынную дзейнасць Папы Францішка, асвяціў ікону святога Яна Паўла ІІ, напісаную па просьбе валанцёраў грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк.

Разам з іерархам маліўся Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек.

Абноўлена 31.07.2020 11:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця