Пошук

13.07.2020 12:20   Паводле: Svjazep.org / Catholic.by

З 8 па 12 ліпеня праходзіла ў анлайн-фармаце XXVI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. За пяць дзён дзён у духоўнай праграме прынялі ўдзел больш за 100 чалавек.

У нядзелю 12 ліпеня ў Полацку на святочнай Боскай Літургіі, цэлебрацыю якой узначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, пры грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай сабралося больш за 70 вернікаў з Полацка і Віцебска і пілігрымы з Мінска, Маладзечна, Барысава. Некаторыя з іх прыехалі на роварах, невялікая група прыйшла пешкі.

Удзельнікі ўшанавалі святога Папу Яна Паўла ІІ з нагоды 100-годдзя ягонага нараджэння і дзякавалі Богу за 30-годдзе з часу першай адкрытай грэка-каталіцкай Боскай Літургіі ў Беларусі.

Яна адбылася 11 сакавіка 1990 г.

Як асаблівы духоўны дар удзельнікі святкавання ўзгадалі словы, якія Ян Павел ІІ адрасаваў грэка-католікам Беларусі 7 студзеня 2005 года: «Будзьце мужнымі! Адвагі!»

Былі таксама ўзгаданыя духоўныя настаўленні Яна Паўла ІІ: энцыкліка Slavorum Apostoli («Апосталы славян») ад 1985 г. і Апостальская адгартацыя Orientale Lumen («Святло Усходу») ад 1995 г.

Словы прывітання ўдзельнікам урачыстасці ў Полацку скіраваў Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь кс. Махэр Шаммас.

На завяршэнне вернікі атрымалі благаслаўленне новай іконай св. Яна Паўла ІІ.

 

Абноўлена 13.07.2020 12:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.