Пошук

22.10.2015 00:00   Catholic.by

Фота Віталія Палінеўскага
Фота Віталія Палінеўскага
«Сямейны Ружанец»  гэта сборнік разважанняў, які падрыхтавала рэдакцыя Catholic.by для ружанцовых набажэнстваў у кастрычніку  месяцы, калі вернікі Каталіцкага Касцёла звяртаюцца да Бога праз Панну Марыю, молячыся ружанцовай малітвай.

На кожны дзень месяца мы прапануем ружанцовыя разважанні, у якіх між іншым уздымаецца тэмa сям’і — асноўнaя тэмa сёлетняга Сінода Біскупаў у Рыме.

Прапануем выкарыстоўваць гэтыя разважанні святарам, асабліва падчас ружанцовай малітвы ў касцёлах і капліцах нашай краіны. Таксама заахвочваем карыстацца гэтымі разважаннямі падчас ружанцовай малітвы ў сем’ях.

Няхай месяц кастрычнік, асабліва прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі, будзе добрай нагодай для малітвы за нашы сем’і. Просім Марыю, каб сем’і нашай краіны жылі паводле Божых запаведзяў, каб кожная сям’я была адно і заўсёды была адкрыта на дар новага жыцця.

Ужо сёння хочам падзякаваць святарам, сёстрам законным і семінарыстам за тое, што падтрымалі наш праект, актыўна ўключыўшыся ў падрыхтоўку ружанцовых разважанняў.

Рэдакцыя Сatholic.by

r

Ружанцовыя разважанні 

Альбо спампаваць для друку ў адным файле ў фармаце для Word (1-7 кастрычніка).

Альбо спампаваць для друку ў адным файле ў фармаце для Word (8-15 кастрычніка).

Альбо спампаваць для друку ў адным файле ў фармаце для Word (16-23 кастрычніка).

Альбо спампаваць для друку ў адным файле ў фармаце для Word (24-31 кастрычніка).

 

Абноўлена 11.06.2018 12:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця