Пошук

01.02.2017 14:45  

6–9 мая ў Беларусі адбудзецца II кангрэс медыкаў-хрысціян Усходняй Еўропы. На форум запрашаюцца урачы, фельчары, мядсёстры, студэнты медыцынскіх ВНУ і каледжаў. Мэта кангрэса — аб’яднаць медыкаў у служэнні Богу і фармаваць хрыстацэнтрычную матывацыю ў прафесіі.

Важнай часткай кангрэса будзе абмен ведамі і вопытам у многіх галінах медыцыны паміж прафесіяналамі з розных краін, а таксама разважанне над складанымі этычнымі дылемамі ў сучаснай медыцынскай навуцы і практыцы, перадае Baptist.by.

Кангрэс адбудзецца ў хрысціянскім аздараўленчым цэнтры «Пярлінка», які знаходзіцца побач з вёскай Імянін (Кобрынскі раён). Сярод арганізатараў форуму — медыцынскія хрысціянскія арганізацыі Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны.

На кангрэс таксама запрашаюцца госці з Польшчы і краін Прыбалтыкі, а таксама студэнты-замежнікі, якія вучацца ў медыцынскіх ВНУ краін Усходняй Еўропы. Сярод лектараў кангрэса — эксперты з Вялікабрытаніі, Германіі, Галандыі, ЗША і іншых краін.

Працоўная мова кангрэса — руская. Плануецца арганізацыя сінхроннага перакладу пленарных мерапрыемстваў для англамоўных удзельнікаў.

Фармат кангрэса прадугледжвае мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне духоўнай сталасці, развіццё творчай самарэалізацыі і прафесійны рост хрысціянскіх медыцынскіх спецыялістаў. Удзельнікаў чакаюць біблейскія лекцыі і час з Богам; прафесійныя семінары; абмеркаванне складаных медыка-этычных пытанняў; абмен досведам і час на размовы.

Арганізатары выказваюць надзею, што гэтая сустрэча стане выдатным прыкладам хрысціянскага адзінства і стане натхеннем для служэння Богу на сваім працоўным месцы, а пачутыя ісціны дапамогуць медыкам-хрысціянам убачыць сваю прафесію ў святле Святога Пісання.

Паводле krynica.info
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця