27 лютага ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбылася сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў, якія нясуць сваё служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі. Святую Імшу цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
h![]()
«Ці можа яшчэ чагосьці не хапаць чалавеку, які жыве сумленна?» З такім пытаннем у сваёй гаміліі да прысутных звярнуўся біскупскій вікарый ксёндз канонік Уладзімір Гуляй.
Святар адзначыў, што адказ на гэтае пытанне выглядае станоўчым асабліва падчас разважання пра таямніцу паклікання да святарскага жыцця.
![]()
«Чалавек пачынае жыць ужо не для Божых запаведзяў, а для Бога. У пачатку паклікання павінна быць матывацыя: “Іду, бо люблю”. Сумніўным з’яўляецца пакліканне, калі яно нараджаецца з матывацыяй: “Іду, бо гэта мой абавязак”, або “іду, бо не ведаю, што з сабой рабіць”».
Таксама святар звярнуў увагу на тое, што азначаюць словы Хрыста «раздай усё і ідзі за Мной».
![]()
«Калі чалавек хоча быць дасканалым, то не скажа: “маю святарства”, але “я святар”. Бо святарствам не валодаюць, ім жывуць. Змена жыццёвай філасофіі з “мець” на “быць” павінна ісці з вытокаў паклікання, суправаджаючы святара пасля на працягу яго жыцця. Жывучы ў свеце трэба рабіць выбар. Бог звяртаецца са словамі “Ідзі за мной” да людзей, якія ведаюць, што “мець” не самае важнае ў жыцці».
«Трэба даверыцца Хрысту і зразумець, што пастава “быць кімсьці” і разам з тым вернасць святарскім абяцанням дазваляе здабыць праўдзівы “скарб у небе” і асягнуць шчасце».
![]()
На завяршэнне сваёй гаміліі канонік звярнуўся да святароў з пытаннем «А што адкажу сёння Езусу я, калі ў чарговы раз Ён скажа: „Прыйдзі і ідзі за Мной”?».
(UG), (IL)







