
30 мая ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне адбудзецца святая Імша падзякі за дар жыцця і атрыманыя ласкі з нагоды 50-годдзя святарскага і 35-годдзя біскупскага пасвячэння біскупа эмэрыта Аляксандра Кашкевіча.
Праграма
11.30 — прэзентацыя біяграфіі іерарха і біяграфічнай кнігі;
12.00 — святая Імша.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся 23 верасня 1949 года. Святарскае пасвячэнне прыняў 30 мая 1976 года. 23 мая 1991 года прыняў біскупскае пасвячэнне і афіцыйна распачаў біскупскае служэнне ў катэдральным касцёле ў Гродне. Да 2025 года служыў Касцёлу як біскуп Гродзенскі.
Да супольнай малітвы за дастойнага юбіляра запрашаюцца духавенства, вернікі і госці дыяцэзіі.







