
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Папу Льва XIV з днём урачыстай інаўгурацыі пантыфікату.
«Выбранне на пасаду ў гэты няпросты перыяд глабальных супярэчнасцей сёння набывае асаблівае значэнне, — гаворыцца ў віншаванні. — Ваш заклік да міжнароднай супольнасці поўнасцю адпавядае пазіцыі Беларусі, якая заўсёды выступае за мір і згоду паміж народамі. Толькі сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць агульных мэт».
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што высокая місія Льва XIV на чале Каталіцкага Касцёла будзе садзейнічаць паглыбленню міжканфесійнага дыялогу і захаванню хрысціянскіх каштоўнасцей.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пантыфіку здароўя, дабрабыту і Божай ласкі ва ўсіх справах.