
13 мая спаўняецца 25 гадоў святарскага служэння Віцэ-старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, біскупу Віцебскаму Алегу Буткевічу. З гэтай нагоды Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя ККББ кіруе віншаванні юбіляру.
Ваша Эксцэленцыя, Глыбокапаважаны біскуп Алег!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 25-і годдзя Вашага святарскага пасвячэння. Складаю іх ад свайго імя, ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і ад усіх вернікаў нашага Касцёла.
Адзін з самых важных і бескаштоўных Божых дароў — гэта святарскае служэнне, якое Вы нясеце ўжо дваццаць пяць гадоў на землях нашай Бацькаўшчыны, служачы Богу і людзям.
Паўтараючы за апосталам Паўлам хочацца ўзгадаць:
«Але маё жыццё для мяне не вартае нічога. Толькі б скончыў бег свой і служэнне, якое прыняў ад Пана Езуса, каб даць сведчанне пра Евангелле Божай ласкі» (Дз 20, 24).Шлях служэння — гэта клопат і любоў да Божых дзяцей, за якой стаіць вялікая адказнасць і невымоўная радасць. У вашым служэнні адчуваецца сапраўдная вера, глыбокая мудрасць і душэўная цеплыня, якія натхняюць іншых ісці шляхам Хрыста.
У гэтай святой місіі Вы з’яўляецеся прыкладам і натхненнем для ўсіх святароў і вернікаў, якія, нягледзячы на цяжкасці і выпрабаванні, абвяшчаюць Божае слова і праслаўляюць імя Хрыста.
Малюся за Вас і ўсіх святароў, якія разам з Вамі ў гэтым годзе прынялі святарскае пасвячэнне, каб, нягледзячы на цяжкасці, кожнае служэнне было напоўнена Божай ласкай і сілай.
У гэты асаблівы дзень, калі паўсюдны Касцёл адзначае ўспамін Маці Божай Фацімскай, даручаю Вас і Вашае служэнне ў апеку нашай Нябеснай Матулі — Матулі ўсіх святароў.
З малітвай
✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі