Пошук

05.01.2025 19:02   Svjazep.org / Catholic.by

29 снежня 2024 года Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек выдаў дэкрэт, якім на тэрыторыі Апостальскай Адміністратуры вызначаюцца юбілейныя святыні з нагоды Юбілею 2025 года.

№ 24.129/МІ Мінск, 29 снежня 2024 г.

ДЭКРЭТ

аб вызначэнні юбілейных храмаў
у Апостальскай Адміністратуры
для грэка-католікаў у Беларусі

На падставе дэкрэта Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 13 мая 2024 года «Нормы ўдзялення адпусту падчас Звычайнага Юбілею 2025 года, устаноўленага Яго Святасцю Папам Францішкам», вызначаю наступныя юбілейныя храмы, за пілігрымаванне ў якія або за пабожнае наведванне якіх вернікі (католікі любога абраду) могуць атрымаць поўны адпуст.

  • у Заходнім протапрэзбітараце
    храм святых Братоў-Апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце;
  • у Цэнтральным протапрэзбітараце
    храм Праведнага Язэпа ў Мінску;
  • ва Усходнім протапрэзбітараце
    храм святой Параскевы Полацкай у Полацку.

На плённае карыстанне дарам адпустаў у Юбілейным 2025 годзе ўсю супольнасць Апостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі шчыра благаслаўляю.

Архімандрыт Сяргей Гаек
Апостальскі Адміністратар

Протапрэзбітэр Яўген Усошын
           Канцлер курыі

Абноўлена 05.01.2025 19:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.