З нагоды Міжнароднага дня валанцёра, які адзначаўся 5 снежня, у Віцебску прайшоў Трэці абласны злёт валанцёраў «срэбранага» ўзросту.
Як са спасылкай на Vitbichi.by паведамляе сайт Catholicnews.by, удзельнікі з розных мясцін Віцебскай вобласці з’ехаліся ў Лядовы палац. Там можна было агледзець выставы вырабаў, зробленыя рукамі валанцёраў і іх падапечных, пачуць у іх выкананні песні і ігру на музычных інструментах, убачыць танцавальныя нумары.
Адбылося таксама ўзнагароджанне найлепшых валанцёраў за іх бескарыслівую працу.
Падзякі ад абласнога камітэта па працы,занятасці і сацыяльнай абароне ў намінацыі «За духоўна-патрыятычную дзейнасць» валанцёрам уручалі дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік Віктар Місевіч і прадстаўнік Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Аляксандр Лесавы.
Як адзначаецца, Віцебшчына не проста з’яўляецца лідэрам сярод іншых вобласцяў па колькасці валанцёраў пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, але і па колькасці валанцёраў-мужчын.